Першай будзе разглядацца справа Аляксея Чурывала, суддзя – Аксана Рэлява. У хлопца традыцыйнае ўжо для такіх выпадкаў абвінавачванне – у нецэнзурнай лаянцы. Аляксей сказаў, што падчас шэсця яны зайшлі ў кватэру да ягонага сябра, які жыве на вуліцы Сурганава, каб папіць вады. А калі выйшлі адтуль, былі затрыманыя супрацоўнікамі міліцыі.

Сам малады чалавек вырашыў за лепшае пагадзіцца на словах з пратаколам, каб «атрымаць меней сутак, ці штраф». Пакуль у разглядзе справы Аляксея абвешчаны перапынак, у судовую залю прывялі Аляксеева сябра.

Таксама пачаўся суд над Міколам Дземідзенкам.

Стала вядома, што – нягледзячы на згоду гуляць па правілах беларускай праваахоўнай сістэмы – Чурылаў атрымаў дзесяць сутак.

Поделиться ссылкой: