Сустрэчы былі прысвечаны 26 гадавіне Чарнобыльскай трагедыі, небяспецы будауніцтва атамнай станцыі на Беларусі пад уладай Лукашэкі, сітуацыі з палітвязнямі, адмове беларускіх уладаў рэгістраваць партыю Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя, блакаванню некаторымі еўрапейскімі краінамі паўнавартасных санкцый у дачыненні бізнесоўцаў, якія фінансуюць рэжым Аляксандра Лукашэнкі. Удзельнікі сустрэчы мелі мажлівасць непасрэдна звярнуцца з прапановамі наконт магчымай падтрымкі, якую б маглі аказаць Беларусі амерыканскія кангрэсмены, паведамілі “Народнай Волі” у прэс-службе ЗБМА.

Сяброўка Згуртавання Беларускай Модадзі ў Амерыцы Ганна Лазука прапанавала пільна сачыць за лёсам вызваленых палітвязняў Андрэя Саннікава і Дзмітра Бандарэнкі, каб КДБ не рабіла іх і іх сем’і ахвярамі свайго тэрору.

Тацьцяна Іршына (ЗБМА) прапанавала весці больш цесную супрацу з еўрапейскімі краінамі, з якімі урад Лукашэнкі мае эканамічныя кантакты, для тако каб санкцыі ў дачыненні да бізнесоўцаў, якія фінансуюць рэжым Лукашэнкі былі больш поўныя.

Юры Новікаў (ЗБМА) прапанаваў блакаваць пастаўкі абарудваньня для атамнай станцыі, каб прадухіліць мажлівасць Лукашэнку шантажаваць свой народ і рабіць яго закладнікам сваіх’ ядзерных амбіцый.

На другі дзень сустрэч сябры Згуртавання Беларускай Моладзі ў Амерыцы правялі дэманстрацыі каля амбасады Беларусі. Мітынгоўцы патрабавалі вызвалення палітвязняў і сыход Лукашэнкі ад улады.

Image 54077

Image 54077

 Сябры Згуртавання Беларускай Моладзі у Амерыцы на сустрэчы з кангрэсменам Крыстаферам Смітам

Чарнобыльскія мерапрыемствы ў ЗША (фота)

Сябры Згуртавання Беларускай Моладзі у Амерыцы на сустрэчы кангрэсменам Крыстаферам Смітам каля Капітолія.

Чарнобыльскія мерапрыемствы ў ЗША (фота)

Сябры Згуртавання Беларускай Моладзі у Амерыцы на сустрэчы кангрэсменам Надзеяй Веласкес.

Чарнобыльскія мерапрыемствы ў ЗША (фота)

Сябры Згуртавання Беларускай Моладзі у Амерыцы на дэманстрацыі каля амбасады Беларусі ў Вашынгтоне.


Поделиться ссылкой: