«Яна ўжо вярнулася і прыступіла да выкананьня абавязкаў», — сказала супрацоўніца дыпламатычнай місіі Еўразвязу.

У Беларусь вярнуліся амбасадары краінаў Еўразвязу: Стэфан Эрыксан (Швэцыя), Лешэк Шарэпка (Польшча), Эдмінас Багдонас (Літва). Да канца тыдня вернуцца кіраўнікі дыпляматычных місіяў Эстоніі, Чэхіі і Нямеччыны, перадае “Радыё Свабода”.

Напомнім, 28 лютага беларускі МЗС адклікае нашага амбасадара ў Польшчы і пастаяннага прадстаўніка ў Еўрапейскім Саюзе на кансультацыі ў Мінск. Адначасова “на дыван” запрошаны паслы ЕС і Польшчы ў Мінску, якім рэкамендуюць на працягу 24 гадзін пакінуць беларускую сталіцу і з’ехаць да свайго начальства для кансультацый.

 
Рэакцыя звычайна непаваротлівага, нетаропкага, бюракратычнага Бруселя наступае імгненна. У той жа дзень, позна ўвечары, склікаецца тэрміновая нарада, на якім усе краіны ЕС прымаюць рашэнне аб адклiканнi з Мінска сваіх амбасадараў у знак салідарнасці.

14 красавіка з турмы вызвалілі былога кандыдата на прэзідэнта Андрэя Саннікава. А на наступны дзень — чальца ягонай каманды Змітра Бандарэнку.

Поделиться ссылкой: