Людзі са знакам якасці

5

Вялікая міжнародная энцыклапедыя “Лепшыя людзі” – сумесны праект Расіі, Украіны, Казахстана і Беларусі. Пагартаць новы том можна будзе ўжо ў траўні.

На гэты раз у кнігу патрапілі, напрыклад, імёны і дасягненні настаўніка геаграфіі Ігара Пракаповіча і настаўніка беларускай мовы і літаратуры Тамары Захарэвіч з Пастаў. Інфармацыя пра жыхароў Пастаў будзе размешчана ў рубрыцы «Радзімы слаўныя сыны і дочкі».

Энцыклапедыя “Лепшыя людзі” больш за дзесяць гадоў выходзіць у Расіі і Казахстане, у студзені 2010-га выйшла і ўкраінская версія. Больш за 20 тысяч імёнаў і калектываў прадпрыемстваў прадстаўлена ў выданні. Першы беларускі альманах «Лепшыя людзі» ў складзе міжнароднай энцыклапедыі выйшаў у свет у мінулым годзе.


Няма запісаў для адлюстравання