Ад Міколы Статкевіча прыйшоў ліст, у якім вязень пацвердзіў звесткі пра свайго новага суседа па камеры. Што гэта былы намеьнік камандзіра вайсковай часткі ўнутраных войск, з якой звязаныя падазрэнні ў выкраданні і забойстве ў канцы 1990-х гадоў дзеячоў апазіцыі. Экс-кандыдат на прэзідэнта піша, што ягоны сусед адмаўляе ўдзел у «гучных злачынствах». Таксама Статкевіч ахарактарызаваў былога вайскоўца як «ураўнаважанага чалавека», у адрозненні ад былога суседа.

Ліст ад Мікалая Статкевіча датаваны 12 красавіка. Гэта было да вызвалення Андрэя Саннікава і Змітра Бандарэнкі. Між тым Мікалай Статкевіч зноў вызнаў сваю пазіцыю адносна прашэння аб памілаванні. Жонка палітыка Марына Адамовіч працытавала ягоны ліст:

«Мая пазіцыя была выкладзеная ў лісце яшчэ ў верасні. Дадаваць да яе нешта ці змяняць не лічу патрэбным. Наконт прасіцца нават размаўляць не хачу».

Міколу Статкевіча трымаюць у крытай Магілёўскай турме.

Поделиться ссылкой: