Хто ахоўвае Канавалавых? Віцебская міліцыя адхрышчваецца

0
Адрозна ад Канавалавых, сваякоў іншага саўдзельніка арганізацыі выбухаў — Уладзіслава Кавалёва — пад ахову ніхто не браў. Высветліць тэлефонны нумар Канавалых, каб даведацца, ці ахоўваюць іх зараз, не ўдалося — у службе 109 паведамілі, што «абанент закрыты для даведкі».

У аддзяленні інфармацыі і грамадзкіх сувязяў пры Ўпраўленьні ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкаму запэўнілі, што міліцыя да аховы Канавалавых не мае ніякага дачынення:

«Ну, гэта пытанне зусім не да нас. Вы ж павінны разумець, што ў гэтай справе не нашы структуры задзейнічаныя. Таму тут трэба звяртацца ў іншыя органы, якія былі задзейнічаныя ў выкрыцці тэракту — мабыць, пракуратура, Камітэт дзяржбяспекі ды іншыя».

Карэспандэнт: «То бок, ахоўвае Канавалавых не міліцыя?».

«Не, гэта не наша кампетэнцыя…».

Па рэкамендаваных міліцыянтамі адрасах размаўляць на тэму аховы сям’і Канавалавых адмовіліся, параіўшы даслаць пісьмовы запыт.

Юрысты тлумачаць, што ахова можа быць прыстаўленая па заяве канкрэтнага чалавека ў тым выпадку, калі яму пагражае небяспека.

Бацькі Канавалава дыстанцыяваліся ад кантактаў з журналістамі, не з’яўляліся на судовы працэс, таму невядома, ці накіроўвалі яны ў адпаведныя органы просьбу забяспечыць іх аховай. Але вядома, што маці і сястра Кавалёва нічога падобнага не прасілі. Здымаюць ахову, як паказвае практыка, гэтаксама пасля пісьмовай просьбы заяўніка.

Нягледзячы на тое, што сьмяротны прысуд у адносінах да Дзьмітрыя Канавалава і Ўладзіслава Кавалёва прыведзены ў выкананне больш за месяц таму, кватэра Канавалавых і яны самі па-ранейшаму ахоўваюцца людзьмі ў цывільным.

Пенсіянер Уладзімір Шмакаў жыве акурат над кватэрай Канавалавых. Кажа, што часта бачыць бацьку і маці Дзмітрыя — практычна ўвесь час у суправаджэнні людзей у цывільным:

«Бачымся ўвесь час. Мы з імі суседзі праз кватэру: яны перадапошнія на першым паверсе, а я — першы на другім паверсе. То бок, наша 55-я кватэра, а іхняя — 53-я. Але амаль не кантактуем: такое гора, такі удар, з кім тут чым дзяліцца? Яны і раней асабліва ні з кім не сябравалі, не магу такога згадаць. Як з намі, дык розніца ва ўзросце істотная: мы ўжо пенсіянеры, а яны яшчэ адносна маладыя. Дзеда іх добра ведаў, дзед прыкладна маіх гадоў быў, памёр ужо…

Пільнуюць іх пастаянна. Нават калі маці ці бацька выгульваюць сабаку, пры іх кожны раз прыстаўленае суправаджэнне, кшталту аховы. Я дагэтуль не магу зразумець: які сэнс у гэтым, дзеля чаго? А 6-й раніцы адна машына прыходзіць, у ёй пастаянна два хлопцы. Як толькі Канавалавы выходзяць, тыя за імі следам. Ведаю, бо машына стаіць якраз пад нашым вакном ці з тарца дома. Потым з абеду заступае другая змена, і таксама да 9-й-10-й вечара сядзяць, пільнуюць. З тэлефоннай сувяззю таксама не зразумела: альбо іх адсеклі наўмысна, альбо можа яны самі блакавалі, каб не турбавалі».


Няма запісаў для адлюстравання