Беларусь застаецца без Балонскага працэсу мінімум на 3 гады

0

Наступны шанец далучыцца да працэсу наша краіна атрымае толькі ў 2015 годзе.

Беларусі, якая ў снежні 2011 года падала заяўку на далучэнне да Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі, што яднае ўсе краіны Еўропы акрамя нашай, адмоўлена ў сяброўстве ў гэтай арганізацыі. Прычына ў тым, што Беларусь не выконвае прынцыпы і каштоўнасці Балонскага працэсу, такія як акадэмічная свабода, інстытуцыйная аўтаномія і студэнцкі ўдзел у кіраванні вышэйшай адукацыяй.

Як раней паведамляў , у студзені 2012 года працоўная група Балонскага працэсу (BolognaFollow-Up Group) займаецца бягучымі пытаннямі Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі, рэкамендавала адмовіць Беларусі ў яе далучыцца да Балонскага працэсу. Аднак канчатковае рашэнне мусілі прыняць 47 міністраў адукацыі на саміце ў Бухарэсце 26–27 красавіка.

Цяпер стала вядома, што на новым паседжанні працоўнай групы беларускую заяўку на далучэнне вырашана было цалкам зняць з павесткі дня саміту. Аб гэтым піша European Voice. Наступная сустрэча міністраў пройдзе ў 2015 годзе ў Ерэване. Там беларуская заяўка можа быць разгледжаная наноў.

Поделиться ссылкой:


Мы есть в Telegram!
Подписывайтесь на наш канал «Народная Воля» в Telegram!