«Ужо час вяртацца амбасадарам, бо нам трэба, каб амбасадары рабілі сваю працу. Яны не павінны быць часткай палітычнай спрэчкі паміж Еўразвязам і Беларусьсю. Да таго ж, Еўразьвяз быў даволі велікадушны – нашыя амбасадары выехалі з Беларусі, але мы пакінулі беларускіх амбасадараў у сваіх краінах, пагадзіўшыся з дысбалансам на карысць Беларусі. Такім чынам мы таксама хацелі паказаць, што мы не зацікаўленыя ў эскалацыі сітуацыі. У той жа час зразумела, што гэта не можа трываць доўга. Цяпер ёсць невялікі пазітыўны зрух – вызваленне спадароў Саннікава і Бандарэнкі вельмі важнае – але гэта першы крок на доўгім шляху…

Амбасадары не палітыкі. Таму мы не павінны рабіць гэта палітычным пытаннем. Чым менш будзе увагі медыяў і палітычнага акцэнту на вяртанні амбасадараў, тым лепей для таго, што мы хочам дасягнуць у Беларусі. Няма прычыны чакаць. Я лічу, што гэта адбудзецца найбліжэйшымі днямі».

Поделиться ссылкой: