Нобэлеўскі камітэт прыняў кандыдатуру беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага на прэмію міру. Пра гэта Польскаму агенцтву друку паведаміў старшыня камісіі па замежных справах Сэйму Польшчы Анджэй Галіцкі й дырэктар фонду “Свабода й дэмакратыя” Томаш Пісуля.

Заява аб рэгістрацыі Алеся Бяляцкага ў кандыдаты была дасланая напрыканцы студзеня. Пад ёй падпісаліся польскія парлямэнтары. Ідэю падтрымалі дэпутаты з Рады Эўропы.

Алесь Бяляцкі, старшыня праваабарончага цэнтру “Вясна”, адбывае прысуд 4,5 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму. У лістападзе мінулага году суд прызнаў яго вінаватым у нявыплаце падаткаў у асабліва буйным памеры. Грошы, якія Бяляцкі атрымаліваў на замежныя рахункі, прызначаліся на дзейнасьць у сфэры абароны правоў чалавека.

Фота: Юлія Дарашкевіч

Поделиться ссылкой: