Мікола Статкевіч расказаў пра сукамерніка

0

Нагадаем, што пару дзён таму праваабарончая ініцыятыва «Платформа» паведаміла на сваім сайце, што ў камеру да Мікалая Статкевіча з Наваполацкай калоніі быў пераведзены былы намеснік камандзіра в/ч 3214 па фізічнай падрыхтоўцы Андрэй Васільеў. Васільеў яшчэ ў 2002 годзе быў асуджаны на тэрмін у 21 год. У гучным серыяле “Хросны бацька”, які паказваў тэлеканал НТВ, менавіта Аляксандра Васільева называлі ўдзельнікам так званага «эскадрона смерці», датычнага да знікнення апазіцыйных палітыкаў і журналіста Завадскага. Пра Васільева падрабязна расказаў былы службовец часці 3214 Дзмітрый Новічак.

Звесткі, што Васільеў меў дачыненне да “эскадрона смерці” з’яўляліся і раней.

Гледзячы па ўсім, інфармацыя, якую “Платформа” атрымала ад сваіх крыніц у магілёўскай турме дакладная. У апошнім лісце да бацькі Мікола Статкевіч піша: “У мяне новы сусед – былы афіцэр спецназу. Нягледзячы на вялікі адседжаны тэрмін, чалавек спакойны і адэкватны”.

Мікола Статкевіч расказаў пра сукамерніка

У Дэпартаменце па выкананні пакаранняў інфармацыю пра тое, што да Статкевіча “падсялілі” Аляксандра Васільева, каментаваць адмаўляюцца.


Няма запісаў для адлюстравання