Камуністы патрабуюць ад маладафронтаўцаў кампенсацый

1

Адзін з іх прадставіўся ўчастковым міліцыянерам. Спачатку мужчыны пазрывалі са сценаў бел-чырвона-белыя сцягі і банеры, а потым у кайданках адвезлі Паўла ў суд. 

Нагадаем:  Павал Сяргей, Раман Васільеў і Міхась Мускі 7 лістапада 2011 года спрабавалі закідаць помнік Леніну яйкамі. Удзельнікі мітынгу падалі на актывістаў у суд. Камуністы падалі два іска, у якіх вінавацяць хлапцоў у нанесенай матэрыяльнай і маральнай шкодзе. Яны заяўляюць, што закідванне помніка Леніну яйкамі стала прыніжэннем іх гонару і годнасці, як людзей, якія выхоўваліся “у духу калектывізма, інтэрнацыяналізма, сацыялістычных і камуністычных каштоўнасцяў, якія і дагэтуль жывуць у нашых сэрцах” (цытата). Заяўнікі пішуць, што яйкі быццам бы запэцкалі ім паліто, што нанесла і матэрыяльную шкоду.

У тэксце іску, у прыватнасці, гаворыцца: “Возвращение домой в грязной одежде (проезд в транспорте) вызывало у прохожих пренебрежение ко мне, что серьёзно сказалось на моём душевном состоянии и я оказался в стрессовой ситуации”.

Камуніст пенсіянер 1934 года нараджэння Мікалай Юшчанка просіць суд спагнаць з маладафронтаўцаў 900 тысяч рублёў у якасці маральнай кампенсацыі і 600 тысяч рублёў –  матэрыяльнай. А вось яго маладзейшы паплечнік Мікалай Валовіч 1985 года нараджэння праігнараваў прынцып калектывізму і ўсеагульнай роўнасці і ацаніў свае маральныя і матэрыяльныя страты даражэй – адпаведна 2,5 мільёны рублёў і 2 мільёны рублёў.

Раман Васільеў абураецца: “Больш за ўсё ў гэтым зыску мяне здзівіла і абурыла тры моманты: па-першае, асоба заяўніка 1985 году, які сцвярджае, што выхоўваўся ў духу савеччыны. Па-другое, зыск пададзены праз паўгады пасля акцыі 7 лістапада. Па-трэцяе, суд адбыўся ў Велікодныя дні – улічваючы, што заяўнікі з’яўляюцца атэістамі, гэта выглядае багахульствам”.

 Цікава, што на пасяджэнне па грамадзянскай справе ў кайданках прывезлі і Міхася Мускага, які адбываў адміністрацыйны арышт. Павал Сяргей і яго адвакат папрасілі перанесці далейшы разгляд справы, каб мець час для падрыхтоўкі.

Намесніца старшыні “Маладога фронту” Наста Палажанка заявіла: “На маю думку, гэты суд – цудоўная магчымасць працягнуць грамадскі Трыбунал над камунізмам, які “Малады Фронт” распачаў яшчэ ў 2008 годзе. Мы запросім на наступнае паседжанне  гісторыкаў і даследчыкаў, якія вывучаюць перыяд “крывавага тэрору”, сваякоў ахвяраў сталінскіх рэпрэсіў, святароў. Няхай камуністы паглядзяць у вочы тым людзям, да трагедый, да знішчэння сем’яў якіх спрычыніліся іх аднадумцы па крывавай ідэалогіі. Няхай публічна пачуюць словы асуджэння, якога, на жаль, пакуль што няма на дзяржаўным узроўні”.

Пакуль яшчэ не дадзена прававая ацэнка дзеянняў супрацоўнікаў міліцыі, якія гвалтам прывезлі юнакоў на пасяджэнне па разгляду грамадзянскага іска.

Далейшы разгляд справы адбудзецца 3 мая а 9 раніцы ў судзе Маскоўскага раёна Мінска.


Няма запісаў для адлюстравання