Еўрасаюз адгукнуўся на заяву Уладзіміра Макея

0

Нагадаем, што ў аўторак высокапастаўлены беларускі чыноўнік заявіў, што вызвалення палітвязняў пад еўрапейскім ціскам і іх рэабілітацыі не будзе.

Прэс-сакратарка Кэтрын Эштан паведаміла агенцтву БелаПАН, што Еўрасаюз працягне заклікаць да вызвалення і рэабілітацыі ўсіх палітвязняў. Качыянчыч нагадала, што ЕС схіляецца да палітыкі крытычнага ўзаемадзеяння з Беларуссю, у тым ліку праз дыялог і ў рамках праграмы “Усходняе партнёрства”. Па словах Качыянчыч, развіццё двухбаковых адносін залежыць ад прагрэсу ў галіне правоў чалавека, дэмакратыі, вяршэнства права. Таксама Качыянчыч паведаміла, што беларускае пытанне “вельмі верагодна” будзе разглядацца на паседжанні Савета ЕС 23 красавіка ў Люксембургу.

Паводле звестак праваабаронцаў, у Беларусі за кратамі застаюцца 13 палітвязняў.

Фота — svaboda.org

Поделиться ссылкой:


Мы есть в Telegram!
Подписывайтесь на наш канал «Народная Воля» в Telegram!