Дзмітрыя Бандарэнку паставілі на прафілактычны ўлік

3

“Гэта звычайная працэдура. Мне сказалі, што за мной будуць назіраць. Папярэдзілі, каб я не парушаў грамадскі парадак. Да таго ж да мяне могуць прыйсці дадому і паглядзець як там справы. Сказалі, што, калі да мяне цягам году не будзе заўваг, то судзімасць мая можа пагасіцца праз год”.

Бандарэнка пракаментаваў і сюжэт, паказаны ўчора па беларускаму тэлебачанню, у якім сцвярджалася, што яго і Андрэя Саннікава могуць вярнуць за краты: 

“БТ я не глядзеў, рэдка гляджу гэты канал. Шчыра кажучы, мяне не вельмі турбуе, што там кажуць на мой конт, ці Андрэя Саннікава. А вось, што тычыцца маёй пазіцыі, то я па-ранейшаму лічу, што трэба дабівацца вызвалення ўсіх палітвязняў. Пакуль людзі сядзяць, я ўсё роўна не магу адчуваць сябе сапраўды вольным”, — сказаў Зміцер Бандарэнка “Народнай Волі” на ганку міліцыі.

 

Дзмітрыя Бандарэнку паставілі на прафілактычны ўлік

Жонка былога палітвязня Вольга Бандарэнка дадала: “Ведаеце, турма ўсё роўна нагадвае пра сябе. Вось сёння я атрымала некалькі лістоў, якія сама напісала Дзіме ў калонію, і некалькі лістоў ад іншых людзей, якія яму даслалі туды. Іх пераслалі нам поштай на хатні адрас. Цяпер, калі мы з Дзімай разам, нам жыць стане яшчэ складаней. Раней назіралі толькі за мной, а цяпер за намі двума. Я непакоюсь за наша жыццё”.

Дзмітрыя Бандарэнку паставілі на прафілактычны ўлік

Дзмый Бандарэнка паведаміў, што мае права выяжджаць за межы Мінска і нават за мяжу, але толькі пасля таго, як паставіць у вядомасць міліцыю. 


Няма запісаў для адлюстравання