Шульц: мы не можам далей страчваць час

1

“Я вітаю вызваленне былога кандыдата на прэзідэнта Андрэя Саннікава і палітычнага актывіста Дзмітрыя Бандарэнкі. Гэта – добрая навіна, але яна запазнілася на шаснаццаць месяцаў. Гэтыя змагары за свабоду наогул не павінны былі быць зняволеныя

Я заклікаю беларускія ўлады  вызваліць усіх астатніх палітвязняў, уключна з іншых кандыдатам на прэзідэнта Мікалаем Статкевічам і Алесем Бяляцкім – ачольнікам праваабарончага цэнтру “Вясна”.

Шакавальна усведамляць, што ў Еўропе 21-га стагоддзя дагэтуль існуюць палітзняволеныя. Як неаднаразова заяўляў Еўрапарламент, безумоўнае вызваленне і поўная рэабілітацыя ўсіх вязняў сумлення – неабходная ўмова для аднаўлення дыялогу з беларускімі ўладамі.

Я заклікаю прэзідэнта Лукашэнку перастаць пазбаўляць беларускі народ яго асноўных свабодаў. Узаемадзеянне з Еўразвязам дало б вялізныя выгады беларускаму грамадзтву. Мы не можам сабе дазволіць надалей страчваць час. Мінск павінен скарыстаць магчымасць прыступіць да даўно чаканых пераменаў.”

Поделиться ссылкой:


Мы есть в Telegram!
Подписывайтесь на наш канал «Народная Воля» в Telegram!