Яна адзначае, што раней дазвол на званок ёй муж атрымліваў толькі адзін раз — у ліпені мінулага года. Гэтым разам размова доўжылася каля 10 хвілін. Мікалай Статкевіч паведаміў, што яму зноў зрабілі флюараграфію. Магчыма таму, што ягоны былы сусед нібыта хварэў на сухоты. Распавёў, што лепшым стала ліставанне са знаёмымі — ад іх пачалі прыходзіць лісты. Мікалай звязвае гэта з пракурорскай праверкай, якая зараз праходзіць у Магілёўскай турме. У тым ліку і ён сустракаўся з правяраючымі, якім паведаміў, што не атрымлівае выпісаныя для яго газеты «Нашу ніву» і «Новы час». Марына Адамовіч нагадала пра вылічэнні з пенсіі Мікалая Статкевіча за тое, што ён сядзіць у турме.

— У Статкевіча, які мае вайсковую пэнсію, за ўтрыманьне ў гэтай крытай турме, у гэтым „санаторыі“, вылічаюць з яе дзесьці зараз больш за 500 тысяч рублёў, — паведаміла жонка палітыка Радые Свабода. —  Я пыталася, а як наконт тых маладых, што сядзець у турме і ня маюць пенсіі ды не ходзяць на працу, кажуць, што яны сядзяць бясплатна. Атрымліваецца сацыяльная несправядлівасць. Статкевіч значыць працаваў, каб зарабіць сабе на турму?

Поделиться ссылкой: