У акадэмічнага дырэктара BISS Пікуліка забралі пашпарт «па падазрэнні ў падробцы дакументаў»

3

«У той дзень, а 11:40 у Мінску машыну Аляксея Пікуліка спынілі супрацоўнікі ДАІ і запатрабавалі прайсці ў РУУС Цэнтральнага раёна для правядзення працэдуры апазнання. Акадэмічнага дырэктара BISS, прафесара Еўрапейскага ўніверсітэта ўСанкт-Пецярбургузападозрылі ва ўдзеле ў бойцы і ў падробцы дакументаў. На падставе апошняга падазрэнні ў яго забралі пашпарт і IPad, — гаворыцца ў паведамленні, распаўсюджаным Пікулікам. — У 19:40 таго ж дня Аляксей быў паўторна спынены супрацоўнікамі ДАІ і дастаўлены ў ГАУС г. Жодзіна (затрыманне адбывалася на трасе) па падазрэнні ў выкарыстанні падробленых дакументаў. Прыкладна ў гадзіну ночы яго адпусцілі.

Да гэтага часу А.Пикулику не даліякой-небудзьінфармацыі аб тэрмінах вяртання канфіскаваных у яго рэчаў пасля экспертызы і не даюць сустрэцца з адказнымі асобамі ў МУС, спасылаючыся на тое, што патрэбныя супрацоўнікі Цэнтральнага РУУС знаходзяцца на аператыўных мерапрыемствах», — гаворыцца ў інфармацыі, якую распаўсюдзіў Пікулік.

Інфармацыю Пікулік распаўсюдзіў толькі сёння, калі яму стала ясна, што справа не вырашаецца сама сабой.

12—13 красавіка Пікулік быў запрошаны выступіць на міжнародным форуме Globsec у Браціславе. Канфіскацыя пашпарта сарвала паездку.


Няма запісаў для адлюстравання