Справы моладзёжных актывістаў Насты Шулейкі і Юрыя Ходуса, якіх 11 красавіка затрымалі ў Мінску супрацоўнікі міліцыі, падчас адкрыцця мэмарыяльнага знаку «Рака памяці», прысвечанага ахвярам тэракту ў метро будзе разглядаць суд Леніскага раёна Мінска, паведаміла праваабаронца Наста Лойка “Радыё Свабода”.
Як паведаміў сябра суполкі «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі» Ўладзімір Кумец, на іх склалі пратаколы за лаянку матам.