Каваленку перавезлі ў "Навінкі"

0

 Як паведаміла жонка вязня Алена Каваленка, 11 Красавіка яго змясцілі ў 30-е аддзяленне, дзе ўтрымліваюць самых небяспечных злачынцаў.

Судовая калегія Віцебскага абласнога суда 10 красавіка не стала разглядаць касацыйную скаргу віцебскага актывіста Сяргея Каваленкі. Суд вырашыў накіраваць Каваленку на комплексную псіхіятрычную экспертызу ва ўмовах стацыянару.

Такім чынам, актывіст, які галадае за кратамі, дастаўлены ў Рэспубліканскую клінічную псіхіятрычную бальніцу ў Навінках.

Поделиться ссылкой:


Мы есть в Telegram!
Подписывайтесь на наш канал «Народная Воля» в Telegram!