Заява Старшыні Партыі БНФ Аляксея Янукевіча

3

Партыя БНФ паслядоўна адстойвае дзяржаўны сувэрэнітэт Беларусі і паслядоўна выступае супраць прысутнасці на тэрыторыі нашай краіны любых замежных войскаў. Мы катэгарычна заяўляем, што ніякае ўмяшальніцтва замежных войскаў на тэрыторыю Беларусі не можа быць апраўдана ніякімі мэтамі, паведамляе прэс- служба Партыіі БНФ.

Партыя БНФ у фармуляванні сваёй палітыкі заўсёды кіруецца перадусім нацыянальнымі інтарэсамі. Адпаведна, Партыя БНФ і яе прадстаўнікі ніколі не выступалі і не маглі выступаць з заявамі аб тым, што пагаршэнне сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў краіне і паніжэнне ўзроўню жыцця грамадзянаў Беларусі маглі б спрыяць любым пазітыўным пераменам, у тым ліку дэмакратызацыі краіны.

Поделиться ссылкой:


Мы есть в Telegram!
Подписывайтесь на наш канал «Народная Воля» в Telegram!