Выставу арганізавалі моладзёжная арганізацыя “Адкрытая Рэспубліка”, група падтрымкі Беларусі і грамадзянская ініцыятыва “Вызваленне”.
Работы фатографа прысвечаны падзеям, якія адбываліся ў дзень прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года. Гледачы могуць убачыць вытрымкі з лістоў палітычных вязняў да сваякоў і сяброў і твары сваякоў, якія чытаюць атрыманыя з няволі лісты.
Андрэс Херкель выказаў спадзяванне, што фатаграфіі, якія выстаўленыя каля ўваходу ў зал пасяджэнняў парламента, прыцягнуць увагу членаў Рыйзікогу да беларускіх праблем.