Мікалай Статкевіч – у блакадзе

2

Экс-кандыдат на пасаду прэзідэнта Мікалай Статкевіч даслаў ліст, у якім паведаміў, што пачувае сябе нармальна, рэгулярна выходзіць на прагулкі, шмат чытае. У вязня Магілёўскай турмы Статкевіча новы сусед па камеры. З навінаў яшчэ тое, што карэспандэнцыя да Міколы Статкевіча стала прыходзіць вельмі дрэнна, а заказныя лісты ўвогуле не даходзяць да адрасата, паведаміла Радыё Свабода жонка палітыка Марына Адамовіч.

Калі падлічыць, то недзе ўжо месяцы паўтары ў яго перапынілася ліставанне з іншымі людзьмі, ён нічога не атрымоўвае – распавяла яна. – Яму пэрыядычна прыносяць пустыя канверты, маўляў, цэнзура забрала лісты. І пры гэтым ён адзначыў, што гэта толькі канверты ад заказных лістоў. Па сутнасці за апошні час ён атрымаў толькі адну тэлеграму і адну паштоўку. Абсалютная інфармацыйная блакада.

Поделиться ссылкой:


Мы есть в Telegram!
Подписывайтесь на наш канал «Народная Воля» в Telegram!