Прадпрымальнікаў запрасілі на сустрэчу, каб знайсці выйсце з канфліктнай сітуацыі, якая ўзнікла ў гандлёвым цэнтры пасля падвышэння арэнднай платы. Падвышэнне коштаў за арэнду выклікала абурэнне ў асяродку прадпрымальнікаў на ўсіх сталічных рынках.

 У “Паркінгу” адміністрацыі рынка запатрабавалі плаціць 85 еўра за квадратны метр. Прадпрымальнікаў абурылі новыя кошты. Яны заявілі, што і без таго за год страцілі каля 70% пакупнікоў. Цяпер жа пасля падвышэння платы іх бізнэс стане нерэнтабельным. Адміністрацыі рынку не пайшлі на саступкі прадпрымальнікам і катэгарычна адмовіліся знізіць арэндную плату.

Поделиться ссылкой: