Гэта адбылося пасля таго, як Макей сустрэўся з прадстаўніцай ініцыятыўнай групы жыхароў раёна Валянцінай Малюцінай. 4 000 жыхароў, якія паставілі свае подпісы пад зваротам да Аляксандра Лукашэнкі, пратэстуюць супраць так званага ўшчыльнення. На практыцы гэта азначае далучэнне да жылой тэрыторыі ландшафтна-рэкрэацыйнай зоны “88 ЛР-2”, якая належыць Першамайскаму раёну сталіцы. Далучэнне дала падставы падагнаць пад нормы забудовы будаўніцтва двух шматпавярховых дамоў на месцах дзіцячай пляцоўцы і аўтастаянкі на тэрыторыі, дзе дамы і без таго знаходзяцца на малой адлегласці адзін ад аднаго.

Намеснік кіраўніка Мінгарвыканкама Сяргей Радаман прысутнічаў на прыёме і сцвярджаў, што ўключэнне зоны ў склад жылой тэрыторыі адпавядае нарматыўным актам.   

 Жыхары мікрараёна спадзяюцца, што праверка будзе зроблена аб’ектыўна і чакаюць яе вынікаў.

Поделиться ссылкой: