Выстава "Беларусь у аб'ектыве" ў Варшаве (фотарэпартаж)

0

Мінулы год для Беларусі – гэта жорстка разагнаныя мірныя пратэксты, вобшукі і масавыя рэпрэсіі, арыштаваныя і асуджаныя кандыдаты ў прэзідэнты і дзясяткі іншых палітвязняў. Гэта сур’ёзны эканамічны крызіс і тэракт у метро, якія развянчалі міф “стабільнай” дзяржавы. Але гэта таксама і новыя масавыя пратэсты – “маўклівая” рэвалюцыя, арганізаваная праз сацыяльныя сеткі. Усе гэтыя падзеі патрапілі ў аб’ектывы беларускіх фотарэпарцёраў, паведамляе сайт Інфармацыйнага Бюро Салідарнасці з Беларуссю.

Урачыстае адкрыццё выставы адбудзецца ў сядзібе Прэс Клубу Польшчы ul. Krakowskie Przedmieście (Кракаўскае Прадмесце) 64, 5 красавіка (чацвер) а 12й гадзіне. На ўрачыстым адкрыцці будуць прысутныя таксама беларускія фотарэпарцёры, якія распавядуць усім зацікаўленым, у якіх умовах ім даводзіцца працаваць у Беларусі, а таксама распавядуць гісторыі некаторых здымкаў, прадстаўленых на выставе.

Выстава “Беларусь у аб’ектыве” будзе знаходзіцца ў самым сэрцы Варшавы, каля Замкавага пляцу. Таму яе змогуць пабачыць і такім чынам даведацца крыху больш пра суседнюю з Еўрасаюзам дзяржаву не толькі варшавякі, але і вялізная колькасць турыстаў, якія наведаюць польскую сталіцу.

Сюжэты фотаздымкаў – звыклыя для беларусаў, але яны нязменна шакуюць і ўражваюць замежнікаў, якія, як правіла, мала ведаюць пра жыццё нашай краіны. А для фотарэпарцёраў, чые працы будуць прадстаўленыя на выставе, – гэта штодзённая і часта небяспечная праца. Аўтары здымкаў трывала супрацоўнічаюць з беларускімі незалежнымі медыямі і замежнымі смі. Гэта

Аляксандр Васюковіч – фатограф-фрылансер, публікаваў працы ў газетах “Народная воля”, “Туризм и одтых”, “Российский репортер”, мультымедыяльным часопісе “34”.

Дзмітры Брушко – фотакарэспандэнт газеты “Комсомольская правда”. Супрацоўнічаў з выдавецтвам “Коммерсант” і агенцівам “Associated Press”

Сяргей Васільеў – фатограф-фрылансер, супрацоўнічае з беларускімі і замежнымі медыямі.

Сяргей Гапон – працуе ў газеце “Комсомольская правда”.

Сяргей Гудзілін – фотакарэспандэнт газеты “Наша ніва”, пераможца конкурса „Belarus Press Photo – 2011”.

Юля Дарашкевіч – супрацоўнічае з незалежнымі беларускімі медыямі.

Выстава "Беларусь у аб'ектыве" ў Варшаве (фотарэпартаж)

Zd01 – Сяргей Гудзілін. Марш удзельнікаў маўклівых пратэстаў у цэнтры Мінску. Мінск, чэрвень 2011.

Выстава "Беларусь у аб'ектыве" ў Варшаве (фотарэпартаж)

Zd02 – Дзмітры Брушко. Міліцыя заблакавала вуліцу падчас акцыі маўклівага пратэсту. Мінск, чэрвень 2011.

Выстава "Беларусь у аб'ектыве" ў Варшаве (фотарэпартаж)

Zd03 – Дзмітры Брушко. Апошні дзень працы на базары, зачыненым праз эканамічны крызіс Мінск, травень 2011.

Выстава "Беларусь у аб'ектыве" ў Варшаве (фотарэпартаж)

Zd04 – Сяргей Гапон. Супрацоўнікі МУС у цывільным разганяюць акцыю пратэсту ў гадавіну прэзідэнцкіх выбараў. Мінск, снежань 2011.


Няма запісаў для адлюстравання