Ці будзе ў Беларусі Дзень партызана?

7

У Расіі Дзень партызанаў і падпольшчыкаў, пачынаючы з 2010 года, адзначаецца 29 чэрвеня. Гэта памятная дата была прызначана Дзяржаўнай думай Расіі ў сакавіку 2009 года па ініцыятыве Бранскай абласной думы “у знак памяці аб самаадданай барацьбе ў тыле ворага партызанаў і падпольшчыкаў, якія ўнеслі значны ўклад у перамогу савецкага народа над фашысцкімі захопнікамі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў”. Падставай для прызначэння памятнай даты з’явіўся выхад 29 чэрвеня 1941 года Дырэктывы Саўнаркама СССР і ЦК ВКП (б) партыйным, савецкім, прафсаюзным і камсамольскім арганізацыям ствараць партызанскія атрады і дыверсійныя групы для барацьбы з нямецкімі войскамі.
 
Беларускія ветэраны лічаць, што Беларусі сорамна не мець аналагічнай памятнай даты. Але былі розныя меркаванні наконт таго, у які менавіта дзень аддаваць даніну памяці партызанам і падпольшчыкам. Меркаванні на гэты конт былі розныя. Дзень апублікавання “Прысягі беларускага партызана” — урачыстай клятвы партызанаў змагацца супраць акупантаў да поўнага іх выгнання, якая была  зацверджана на сумесным пасяджэнні Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР і ЦК КПБ 12 мая 1942 года.

Другі варыянт — узяць дату ўвядзення медаля “Партызану Айчыннай вайны”, які быў зацверджаны указам прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 2 лютага 1943 г.
Трэці варыянт — дзень партызанскага парада ў Мінску 16 ліпеня 1944 года.

Чацверты варыянт — дата выхаду першага падпольнага нумара газеты “Звязда”, які выйшаў ва ўмовах мінскага падполля 18-20 мая 1942 года.


Няма запісаў для адлюстравання