Сябры арганізацыі запэўнілі, што адказы дэпутатаў будуць апублікаваныя, каб выраршчыкі даведаліся пра пазіцыю кожнага “народнага абранніка” у гэтым пытанні.

Расстрэл Уладзіслава Кавалёва і Дзмітрыя Канавалава выклікаў рэзананс не толькі ў беларускім грамадстве. Менавіта хуткае выкананне прысуду ў гэтай гучнай справе падштурхнула шэраг арганізацый да заяваў на адрас беларускіх уладаў з патрабаваннем спыніць смяротныя прысуды. Актывісты “Маладога фронту” вырашылі на практыцы зрабіць неабходныя захады, каб гэтую тэму пачалі абмяркоўваць на дэпутацкім узроўні бліжэйшым часам.

Поделиться ссылкой: