Ірына памерла літаральна на руках у мужа… “Народная Воля” выказвае шчырыя спачуванні Аляксею Марачкіну і яго сям’і з прычыны нечаканай і незваротнай страты.

Аляксей Антонавіч Марачкін — беларускі мастак, жывапісец, педагог, грамадзкі дзеяч. Псеўданім: Алесь Мара. Сябра аргкамітэту БНФ у 1988—1989 гадах, сябра БНФ з 1989, сябра Сойму з 1989 па цяперашні час, сакратар Управы БНФ (1989—1993), старшыня камісіі па культуры БНФ. У 1990 годзе балатаваўся ў Вярхоўны Савет БССР. Адзін з заснавальнікаў і першы старшыня мастацкай суполкі «Пагоня» (з 1991). Старшыня міжнароднага грамадскага аб’яднання «Згуртаванне беларусаў свету „Бацькаўшчына“» (2005—2009).

Ірына Марачкіна на працягу сямі гадоў была адказным сакратаром і да апошняга дня – сябрам Рады Таварыства Беларускай Мовы. 

На фотаздымку: Аляксей с жонкай Iрынай падчас службы у войску у Печы, 1963.

Поделиться ссылкой: