Шчукін аштрафаваны на 1 млн 190 тыс.

0

Шчукіна аштрафавалі на 1 мільён 190 тысяч рублёў. За дробнае хуліганства ён атрымаў штраф 4 базавыя велічыні (140 000), і за непадпарадкаваньне міліцыі — 30 базавых (1 млн 50 тыс).

Яго затрымалі 29 сакавіка пасля працэсу над кіраўніком партыі левых «Справядлівы свет» Сяргеем Калякіным, кіраўніком АГП Анатолем Лябедзькам і грамадскім актывістам Аляксандрам Атрошчанкавым.

Шчукін пратэставаў супраць таго, што працэс зрабілі закрытым. Калі супрацоўнікі міліцыі перакрылі ўваходы на трэці паверх, дзе праходзіў працэс над палітыкамі, Валерый Шчукін сваім целам заблакаваў дзвярны праём, каб міліцыянеры не зачынілі дзверы. Пры затрыманні Шчукіну заявілі, што сваімі дзеяннямі ён замінае працы суду. Ноч ён правёў у ізалятары часовага ўтрымання.


Няма запісаў для адлюстравання