Дырэктар Усходняга дэпартамента МЗС Польшчы Артур Міхальскі адзначыў, што “у сувязі з тым, што Беларусь працягвае парушаць правы чалавека і не спыняе рэпрэсіі супраць апазіцыі і грамадзянскай супольнасці”, Польшчападтрымлівае міжнародны байкот хакейнага чэмпіянату ў Беларусі.
Марэк Мігальскі з’яўляецца сааўтарам міжнароднай кампаніі супраць правядзення чэмпіяната свету па хакеі ў Беларусі. У рамках кампаніі была створана онлайн-петыцыя – зварот ў Міжнародную федэрацыю хакея ў Швейцарыі.