Старшыню Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзьку, старшыню партыі “Справядлівы свет” Сяргея Калякіна і каардынатара кампаніі “Еўрапейская Беларусь” Аляксандра Артошчанкава  ўсе-такі прывезлі ў гарадскі суд Воршы. Судовае пасяджэнне пачалося. У судовую залу нікога не пусцілі. На ўваходзе на паверх, дзе адбываецца пасяджэнне, стаяць міліцыянты і нікога не прапускаюць.

“Бацька Аляксандра Атрошчанкава Сяргей напісаў скаргу на імя старшыні суда на знак таго, што працэс зрабілі закрытытм”, — перадае з месца падзей карэспандэнт “Народнай Волі”. У судовую залу не прапусцілі нікога. Працэс праходзіць без удзелу адвакатаў – затрыманыя палітыкі абараняюць сябе самі. У калідоры суда знаходзіцца жонка Сяргея Калякіна,  правабаронца Валерый Шчукін, які ў знак пратэсту супраць закрытасці суда лёг на падлогу прама ў судовым будынку”.

Cуд над Лябедзькам, Калякіным і Атрошчанкавым скончыўся

Нагадаем, ноччу 28 сакавіка палітыкаў знялі з цягніка Мінск—Масква ў Воршы. Яны выехалі ў расійскую сталіцу, каб адтуль накіравацца ў Брусэль, дзе сення павінна быць прынята рэзалюцыя па Беларусі. Затрыманых абвінавацілі ў дробным хуліганстве.

На сайце грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду” з’явілася відэа з суда:

18:30 Суд прызнаў Лябедзьку, Калякіна і Атрошчанкава вінаватымі ў нецэнзурнай лаянцы. Усе трое аштрафаваныя на 10 базавых велічыняў. Вось ужо сапраўды той выпадак, калі хочацца вылаяцца! У бок каго – вы можаце самі здагадацца.

Поделиться ссылкой: