Беларусы змогуць паўдзельнічаць у акцыі Гадзіна Зямлі (Earth Hour)

1

Для гэтага ў 20.30 на гадзіну трэба адключыць святло ў сваіх дамах.

Гэта акцыя Сусветнага фонду дзікай прыроды (WWF). Яна стартавала 5 гадоў таму ў Аўстраліі і стала самай масавай грамадскай акцыяй ў гісторыі чалавецтва. Летась у ёй удзельнічалі амаль 2 мільярды чалавек у розных краінах. 

Акцыя заклікае змяніць штодзённыя звычкі, эканомна ўжываць электраэнэргію і цяпло, эканоміць ваду і г.д. Тым самым будзе скарачацца выкіды парніковых газаў, якія ўплываюць на клімат.

Арганізатары заклікаюць выключыць святло і запаліць свечкі, альбо выйсці на шпацыр на вуліцу.  

Акцыя пачнецца 31 сакавіка ў 20.30.


Няма запісаў для адлюстравання