Яшчэ дзве незалежныя тэлежурналісткі атрымалі пракурорскія папярэджанні

2

Як паведамляе прэс-служба БАЖ, абедзьвюх выклікалі на раніцу 28 сакавіка ў Пракуратуру г.  Мінска афіцыйнымі позвамі, дзе ўручылі пісьмовыя папярэджанні.

Дакументы адрозніваюцца толькі прозвішчамі журналістак – іх звінавачваюць у супрацоўніцтве з тэлеканалам “Белсат” і папярэджваюць аб  недапушчальнасці ажыццяўлення прафесійнай дзейнасці журналістаў замежных СМІ на тэрыторыі РБ без акрэдытацыі (п.4 арт. 35 закона “Аб СМІ”). Пад дакументам, датаваным 22 сакавіка, стаіць подпіс намесніка пракурора г. Мінска К. Кежуна. 

Нагадаем, што такую ж паперу атрымаў 2 сакавіка незалежны тэлеаператар і сябра ГА “БАЖ” Зміцер Краўчук.

Такім чынам, органы пракуратуры за гэты год вынеслі ўжо восем пісьмовых папярэджаняў журналістам.

Раней аналагічныя атрымалі:  Зміцер Кісель (Брэст) – 19 сакавіка (папярджанне датавана 27-м лютага); Гражына Шалкевіч (Гродна) – 27 лютага; Аляксандр Дзянісаў  і Віктар Парфёненка (Гродна) – 21 лютага; Мікола Дзятчэня (Гродна) – 16 лютага. Нядаўні зварот ГА “БАЖ” у Гродзенскую пракуратуру ў звязку з гэтымі падзеямі плёну не даў.

Акрамя таго, у 2012 годзе трое журналістаў атрымалі вусныя папярэджанні ад органаў КДБ: 30 студзеня – Гражыну Шалкевіч, 22 лютага – стваральніка сайта “Свабодны рэгіён” з Полацку Яўгена Парчынскага, а 28 лютага – Андрэя Мялешку.


Няма запісаў для адлюстравання