Бюджэтныя месцы ў ВНУ захаваюцца

1

Міністр адукацыі Сяргей Маскевіч упэўнены, што першакурснікаў, якія змогуць вучыцца за кошт бюджэта ў гэтым годзе менш, чым летась, не будзе.

 — Яшчэ два гады таму платнае навучанне на ўсіх спецыяльнасцях было рэнтабельным, а сёння аплата за навучанне студэнтаў-платнікаў пакрывае толькі каля 50% выдаткаў на навучанне, — цытуе міністра “Настаўніцкая газета”. — І паўстае пытанне, ці варта нам праз такія дзяржаўныя датацыі падтрымліваць усе спецыяльнасці або трэба вызначыць пэўныя прыярытэты? Размова не ідзе пра набор на бюджэтную форму навучання: які ён быў, такі і застанецца і будзе скарэкціраваны ў адпаведнасці з патрэбамі нашай эканомікі і існуючай дэмаграфічнай сітуацыяй. Зараз ідзе працэс вызначэння спецыяльнасцей, які варта працягваць падтрымліваць на дзяржаўным узроўні. У гэты пералік увойдуць тэхнічныя і педагагічныя спецыяльнасці, спецыяльнасці IT-сферы і некаторыя іншыя. Верагодна, што студэнты-платнікі шэрагу спецыяльнасцей страцяць дзяржаўную падтрымку.

Трэба адзначыць, што на працягу апошніх гадоў дзяржаўныя ВНУ імкнуцца захаваць стабільныя лічбы набора на бюджэтныя аддзяленні, павялічваюць толькі платныя наборы. У мінулым годзе за кошт бюджэту было прынята 32,9 тыс. першакурснікаў, у 2010 годзе – 33,3 тысячы, у 2009 – 32,7, у 2008 – 31 тысяча маладых людзей была залічана на першыя курсы бюджэтных аддзяленняў дзяржаўных ВНУ.


Няма запісаў для адлюстравання