Увечары 25 сакавіка ў Дзень Волі Міхаіл Нарушэвіч і Зміцер Пшэнік былі затрыманыя супрацоўнікамі міліцыі ў той момант, калі яны спрабавалі замацаваць нацыянальны сцяг.

Дзеянні актывістаў міліцыянеры расцанілі як дробнае хуліганства. На хлопцаў склалі адміністрацыйныя пратаколы і на ноч да суду адвезлі ў ізалятар на Акрэсціна.

Судззя Уладзімір Гарбатоўскі пагадзіўся з абвінавачваннем супрацоўнікаў міліцыі і пакараў Міхаіла і Змітра штрафам у 70 000 рублёў (дзьве базавыя велічыні).

З аднаго боку, гэты прысуд можа падасца жорсткім і абсурдным, але, памятаючы пра тое, што даводзіцца перажываць за вывешаны сцяг Сяргею Каваленку, дык можна сказаць – лёгка аддзелаліся…

Поделиться ссылкой: