14 тысяч «віртуалаў» гатовыя выйсці ў «рэал» на Дзень Волі?

1

Стваральнікамі сустрэчы робіцца ўпор на тое, што шэсце дазволенае. На іх думку, гэта азначае, што «усё будзе спакойна і не будзе хапуноў, баяцца няма чаго». Ці спрацуе факт дазволу на карысць масавасці мерапрыемства мы даведаемся ўжо заўтра. Таксама можна будзе ўбачыць, наколькі «віртуал» звязаны з «рэалам». Дасюль абурэнне і гатоўнасць да пратэстных дзеянняў, якія выказваліся ў беларускім сеціве, у асноўным так і заставаліся віртуальнымі, не выходзячы ў «рэал». А колькасць тых, хто дэклараваў гатоўнасць прыняць удзел у мітынгах, значна перавышала колькасць рэальных удзельнікаў. Трэба заўважыць, што падчас зімніх акцый пратэсту ў Маскве было наадварот: колькасць заяўленых праз сацыяльныя сеткі ўдзельнікаў аказвалася меншай за колькасць тых, хто сапраўды выходзіў на вуліцы.  

Збор удзельнікаў шэсця распачнецца а 13.00 побач з будынкам Акадэміі навук, што каля аднайменнай станцыі метро.

Поделиться ссылкой:


Мы есть в Telegram!
Подписывайтесь на наш канал «Народная Воля» в Telegram!