Павел СЕВЯРЫНЕЦ: “Іншым палітвязням больш складана, чым мне…”

1

“За апошні час у маім жыцці на “хіміі” мала што змянілася, — сказаў “Народнай Волі” Павел Севярынец. — Я па-ранейшаму працую на складзе аўтазапчастак. Па буднях працую, выхадных чакаю, каб наведаць царкву і схадзіць у лазню, бо так атрымліваецца, што мыцца выпадае толькі раз на тыдзень.

Адносіны з адміністрацыяй спецкамендатуры роўныя. Ніякага ціску на мяне няма, ніхто ўжо не патрабуе напісаць прашэнне аб памілаванні. Вольны час праводжу за адказам на лісты. Рэгулярна атрымліваю допісы ад Дзмітрыя Дашкевіча і Эдуарда Лобава — асуджаных маладафронтаўцаў. Апошні ліст ад Дзмітрыя Дашкевіча я атрымаў крыху больш за 10 дзён таму. Ліст быў даволі бадзёры, хоць Дзмітрый і напісаў, што рыхтуецца да нейкіх выпрабаванняў (як цяпер вядома, Дашкевіча зноў змясцілі ў карцар. — рэд.).

Пра датэрміновае вызваленне я не думаю, бо наўрад ці апынуся на волі датэрмінова. Мяне куды больш непакоіць лёс іншых палітвязняў. Зараз палітвязням, якія знаходзяцца у турмах, — Міколе Статкевічу, Андрэю Саннікаву, Дзмітрыю Бандарэнку, Дзіме Дашкевічу і іншым — куды горш і складаней, чым мне”.

Поделиться ссылкой:


Мы есть в Telegram!
Подписывайтесь на наш канал «Народная Воля» в Telegram!