Cяргея Каваленку перавядуць у псіхіятрычную бальніцу ў Віцебскай вобласці?

1

“Пра гэта мне паведаміў асабіста начальнік  Дэпартамента  выканання пакаранняў Сяргей Працэнка”, — сказала “Народнай Волі” Алена Каваленка. Са словаў Працэнкі мне стала вядома, што майго мужа аглядаў грамадзянскі ўрач-псіхіятр, які прыняў рашэнне аб тым, што Сяргея трэба пакласці ў псіхіятрычнае аддзяленне. Раней мне казалі, што такое рашэнне будзе прымаць медыцынская камісія, а вось зараз высвятляецца, што ўсё вырашыў адзін доктар. Прозвішча спецыяліста, які аглядаў Сяргея, у Дэпартаменце выканання пакаранняў мне не паведамілі, згодна з якім медыцынскім заключэннем такое рашэнне прынята – таксама невядома. У ДВП мне сказалі толькі, што мужа могуць перавесці ў псіхіятрычнае аддзяленне Віцебскай абласной бальніцы на наступным тыдні…”

Атрымаць каментар у Дэпартаменце выканання пакаранняў МУС Беларусі “Народнай Волі” пакуль не ўдалося.

Дарэчы, сёння ў мінскім СІЗА на Валадарскага не адбылася сустрэча Сяргея Каваленкі з брата Віталём. У турме на вуліцы Валадарскага ў Мінску патлумачылі, што дазвол на сустрэчу выдаў суд горада Віцебска, а справа Каваленкі зараз знаходзіцца на абскарджанні ў Віцебскім абласным судзе.


Няма запісаў для адлюстравання