У паперцы, якая была падрыхтаваная яшчэ да таго, як Зміцер прыйшоў у пракуратуру, было напісана: “Факт Вашага супрацоўніцтва з замежнымі сродкамі масавай інфармацыі, у тым ліку з польскім тэлеканалам Белсат, пацвярджаецца таксама наступным выпускам відэасюжэта ў эфіры вячэрняй навіннай праграмы “Аб’ектыў” тэлеканала “Белсат””.
Папярэджанне ўручыў супрацоўнікі пракуратуры Міхаіл Хортаў. Зміцер Краўчук сказаў “Народнай Волі”: “Нічога дзіўнага ў папярэджанні я не бачу. Такая практыка адбываецца час ад часу ў дачыненні да шмат якіх журналістаў. Супрацоўнік пракуратуры размаўляў са мной даволі ветліва. Яму даручылі ўручыць і ён уручыў. У кожнага свая праца. Хутчэй за ўсё я буду не адзіны, хто бліжэйшым часам атрымае папярэджанне”.