Сярод іншага ў плане нарады з удзелам Аляксандра Лукашэнкі паведамлялася “пра прапанову Польшчы ўзнавіць дыялог” і згадваўся таямнічы праект “Кульчык-Сікорскі”.
Радаслаў Сікорскі – міністр замежныў спраў Польшы. Ян Кульчык – адзін з самых багатых польскіх бізнесменаў, які на беларускім накірунку праяўляў цікавасць да праектаў у сферы энергетыкі.
Аднак, як паведамілі беларускай службе Польскага радыё ў МЗС Польшчы, “праект “Кульчык-Сікорскі” не існуе”. У прэс-бюро польскага МЗС таксама падкрэслілі, што польскі “Кульчык Холдынг” планаваў вялікі інвестыцыйны праект у энэргетычным сектары ў Беларусі. “Аднак пасля падзей 19 снежня 2010 года ўлады Беларусі стварылі ўмовы, якія практычна не дазваляюць рэалізаваць вялікія еўрапейскія інвэстыцыі ў краіне”.
Сам Радаслаў Сікорскі ўчора пасля сустрэчы з міністрамі замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым і калегай з Германіі Гіда Вестервэлле, заявіў журналістам: «Мы спадзяемся, што палітычныя зняволеныя будуць вызвалены. Калі не, ЕС будзе вымушаны ўвесці чарговыя санкцыі».