Цырымонія адбудзецца ў 11.00

Тым часам у фэйсбуку маладыя людзі, якія будуць удзельнічаць ва ўрачыстай цырымоніі,  размясцілі паэму:

Радзіўся Ты у Менску Беларускім,
Пажарам Край дыміўся у вагні
Наўкол чужынцы: немец, лях і рускі
Тапталі лепшыя палеткі нашых ніў.

Народ стагнаў, ўздымаў угору рукі,
Лавіў сьвятла далёкага прамень.
Быў цяжкі час. Сярод нясьцерпнай мукі
Зьявіўся Ты, прыгожы, сьветлы Дзень.

Цудоўнай зоркай ўзьняўшыся высока,
Народу шлях да волі асьвяціў.
І зашасьцелі казкаю асокі,
Мінулай славай лес загаманіў.

І Край ажыў. Народ паймкнуўся к сьвету.
Ў вачох крынічыць радасьці струмень.
Інашых продкаў слаўных запаветы
Ўваскросьлі ў гэты незабыты Дзень.

Вялікі Дзень! Нічым Цябе ня сьцерці,
Стагодзьдзям нат Цябе не перажыць!
Вякі мінуць, а Ты ў народным сэрцы
У песьнях-былях будзеш вечна жыць.

Часопіс “Моладзь”. №3, 1949 г.

Поделиться ссылкой: