У афіцыйным паведамленні ўказваецца: “Генеральнай пракуратурай завяршаецца праверка агучаных у СМІ і з боку асобных персон заяваў аб тым, што адбываючы пакаранне за арганізацыю масавых беспарадкаў, якія суправаджаліся пагромамі, гвалтам і знішчэннем маёмасці, А.А.Саннікавым прашэнне аб памілаванні напісана нібыта пад ціскам”. 

Пракуратура паведамляе, што матэрыялы вывучаюцца. Пасля іх абагульнення і “падрыхтоўкі адпаведнага заключэння яны будуць накіраваныя ў Камісію па памілаванню пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, якая разгледзіць іх у адпаведнасці з рэгламентам працы”.

 Андрэй Саннікаў адбывае пакаранне 5 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі пад Віцебскам. Летась цягам амаль трох месяцаў да яго не дапускалі адвакатаў і сваякоў. Менавіта тады палітвязень падаў прашэнне аб памілаванні. Жонка Саннікава Ірына Халіп казала, што памілаванне яе муж вымушаны быў напісаць пад пагрозамі расправы з сям’ёй.

Поделиться ссылкой: