«Мы патрабуем ад Аляксандра Лукашэнкі неадкладна ўвесці мараторый на смяротнае пакаранне»

5

 

Заява наконт прывядзення ў выкананне смяротных прысудаў у адносінах да Дзмітрыя Канавалава і Ўладзіслава Кавалёва ў Беларусі

17 сакавіка 2012 года стала вядома, што смяротныя прысуды ў адносінах да Дзмітрыя Канавалава і Ўладзіслава Кавалёва, двух асуджаных па справе аб выбуху ў Мінскім метро ў 2011 годзе, прыведзеныя ў выкананне.

Беларусь праігнаравала заклікі міжнародных праваабарончых арганізацый і палітыкаў Еўрапейскага Саюзу і сваім рашэннем дэманструе непрыняцце агульнапрынятых прынцыпаў гуманізму і грэбаванне міжнародным правам.

Мы лічым абсалютна недапушчальным выкарыстанне смяротнага пакарання. Такі род пакарання з’яўляецца незваротным, жорсткім, бесчалавечным і прыніжальным для чалавечай годнасці. Пакаранне двух беларускіх грамадзянаў стала яшчэ адным своеасаблівым сімвалам сярэдневечнага дэспатызму дыктатарскага рэжыму Лукашэнкі, пры якім суд і судовыя працэдуры не з’яўляюцца незалежнымі і толькі прыхоўваюць пазаправавыя акцыі дыктатуры, якая пастаянна ўшчамляе фундаментальныя правы чалавека.

Еўрапейскія парламентарыі, Савет Еўропы, а таксама шэраг уплывовых міжнародных праваабарончых арганізацый, у тым ліку Amnesty International, Human Rights House, выказалі сваё асуджэнне па факту пакарання і прывялі шэраг аргументаваных сведчанняў парушэння справядлівасці судовага працэсу.

Прысуд прыведзены ў выкананне да разгляду скаргі ў Камітэт ААН па правах чалавека і скаргі ў парадку нагляду. Беларускія ўлады не далі магчымасці асуджаным скарыстацца ў поўнай меры канстытуцыйнымі правамі і прадэманстравалі грэбаванне ўнутраным законам і міжнароднымі пагадненнямі.

Мы заклікаем беларускія ўлады праявіць чалавечую годнасць і вярнуць целы пакараных іх сем’ям.

Таксама мы патрабуем ад Аляксандра Лукашэнкі неадкладна ўвесці мараторый на смяротнае пакаранне.

Мы заклікаем Еўрапейскі Саюз кансалідаваць свае намаганні і зрабіць дадатковыя крокі з мэтай прымусіць рэжым Аляксандра Лукашэнкі паважаць правы чалавека і фундаментальныя прынцыпы дэмакратыі.

 21.03.2012

Lyudmila Alexeeva, Moscow Helsinki Group, Russia

Lev Ponomarev, All-Russian Public Movement “For Human Rights”, Russia

Lars Bünger,  Libereco – Partnership for Human Rights, Germany, Switzerland

Irina Bogdanova, Free Belarus Now, United Kingdom

Natalia Koliada, Nikolai Khalezin,  Free Belarus Theatre, United Kingdom

Lera Krasovskaya, Civil Initiative “We Remember”, Netherlands

Dzmitry Barodka, European Belarus, Belarus

Belarusian Tribunal, Netherlands, Sweden, Estonia

Young Front, Belarus

Białoruski Dom w Warszawie, Poland

Michal Veselsky,  Civic Belarus, Czech Republic

Yury Kozhuro,  Sveriges Belarusier, Sweden

Silver Meikar, Estonian Institute of Human Rights, Estonia

Svetla Baeva, Bulgarian Helsinki Committee, Bulgaria

Arkady Bushchenko, Ukrainian Helsinki Human Rights Union, Ukraine

Olga Sadovskaya, Committee Against Torture, Russia

Olexandra Matviychuk, Center for Civil Liberties, Ukraine

Maryna Tsapok, All-Ukrainian Youth NGO “Foundation of Regional Initiatives”, Ukraine

Halyna Coynash, Kharkiv Human Rights Group, Ukraine

Ludmila Klochko, Kharkiv Human Rights Group, Ukraine

Yuri Dzhibladze, Centre for the Development of Democracy and Human Rights, Russia

Аndrey Kalikh,  Centre for the Development of Democracy and Human Rights, Russia

Andrei Blinushov, “Human Rights In Russia” (HRO.org), Russia

Jevgeni Krishtafovich, Avatud Vabariik,  Estonia

Korespondent Wschodni, Poland

Abdujalil Boymatov, Human Rights Society of Uzbekistan, Ireland

Nadejda Atayeva,  Association for Human Rights in Central Asia, France

Kostiantyn Reutski, Human Rights Center “Postup”, Ukraine

Yury Belousov, Association of Human Rights Monitors on Law Enforcement, Ukraine

Vadim Pyvovarov,  Association of Human Rights Monitors on Law Enforcement, Ukraine

Kateryna Levchenko,  International Women’s Rights Centre La Strada Ukraine, Ukraine

Natalia Shcherbata,  Ukrainian Association of Women Defence Lawyers, Ukraine

Alexei Svyetikov, Luhansk Regional Committee of Voters of Ukraine, Ukraine

Kiryll Atamanchik, Youth association StudAlliance, Lithuania

Volodymyr Khanas, Adaptative Mens Center, Ukraine


Няма запісаў для адлюстравання