«Ёсць рашэнне аргкамітэта сабрацца на пляцоўцы каля Акадэміі навук і падбел-чырвона-белымісцягамі з транспарантамі, на якіх напісаныя заклікі вызваліць палітзняволеных і пра незалежнасць Беларусі, прайсці па вуліцах Мінска. Гэта супольная пазіцыя», — падкрэсліў ён.

Нагадаем, што Мінгарвыканкам цалкам задаволіў заяўку арганізатараў на правядзенне шэсця і мітынгу 25 Сакавіка. Так, збор удзельнікаў плануецца ў 13.30 на пляцоўцы каля Акадэміі навук, затым дазволена шэсце па вуліцы Сурганава.

«Калі камусьці перакананні перашкаджаюць ступіць на плошчу Бангалор, то давайце хоць бы разам пройдзем па вуліцы Сурганава, — кажа Івашкевіч. — Большасць разумее, што галоўнае — колькасць людзей, сцягоў і транспарантаў, што на іх будзе напісана, а не непасрэдны маршрут. Галоўнае, прайсці па вуліцах Мінска, каб гэта было шматлікае шэсце».

Палітык паведаміў, што на пасяджэнні аргкамітэта па правядзенні акцыі ён заклікаў «усіх лідараў арганізацый, якія сёння хоць бы намінальна ўваходзяць у аргкамітэт, прыкласці ўсе намаганні для правядзення інфармацыйнай кампаніі па прыцягненні максімальнай колькасці людзей на шэсце і мітынг». «Усе выказалі згоду», — удакладніў Івашкевіч.

Паводле яго слоў, на пасяджэнні аргкамітэта былі абмеркаваны пытанні афармлення калон, у тым ліку пры дапамозе транспарантаў і сцягоў. На мітынгу плануецца выступленне палітыкаў, сваякоў палітзняволеных, бардаў.

Поделиться ссылкой: