Дзмітрый Усс не атрымаў дазвол на правядзенне сходу ініцыятыўнай групы

3

Арганізатары сходу прасілі дазволіць сабрацца 24 сакавіка з 11.00 да 14.00 колькасцю не больш за 900 чалавек.

Дзмітрый Усс адказы назваў даволі дзіўнымі: ад генеральнага дырэктара “Зелянбуду” Э.Г.Зотава паступіла паведамленне, што пасля мерапрыемства прыбраць тэрыторыю можа іншая арганізацыя – “Мінскзелянбуд”. А там адказалі, каб звярталіся да тых, хто накіраваў у гэтую установу. Дзмітрый Усс паведаміў, што ад праваахоўных органаў адказу наогул не было.

Намеснік старшыні Мінгарвыканкама І.В.Карпенка паведаміў, што на запланаваным ініцыятыўнай групай месцы сходу адбудзецца іншае мерапрыемства.

Дзмітрый Усс задаецца пытаннем: “25 сакавіка дазволена мерапрыемства па святкаванню Дня Волі. Якое ж масавае марапрыемства будзе адбывацца ў парку Дружбы народаў 24 сакавіка? Застаецца толькі гадаць: рэпетыцыя актывістаў БРСМ, рэпетыцыя спартовага свята для студэнтаў, а, можа, больш сур’ёзная рэпетыцыя? Паглядзім у бліжэйшую суботу”.

Поделиться ссылкой:


Мы есть в Telegram!
Подписывайтесь на наш канал «Народная Воля» в Telegram!