Дзеля каханай — і анёл з неба

6

Не менш за 50 чалавек дапамагалі юнаму жыхару Брэста прызнацца дзяўчыне ў каханні і зрабіць прапанову рукі і сэрца. Арганізаваў усё сябра жаніха. Ён завёў спецыяльную групу з незнаёмых людзей, якія павінны былі пачаць танцаваць у парку імя 1 Мая, калі туды прыйдуць закаханыя.

Пасля да маладых людзей падышоў анёлак з кольцамі. Тут і надышоў момант рабіць прапанову. Дзяўчына, канечне, адказала “Так!”, а добраахвотныя памагатыя адпусцілі ў неба некалькі дзясяткаў паветраных шарыкаў.


Няма запісаў для адлюстравання