Расстрэл Уладзіслава Кавалёва і Дзмітрыя Канавалава, якіх абвінавацілі ў тэракце ў мінскім метро, выклікаў рэзананс не толькі ў Беларусі. Ад міжнароднай супольнасці на адрас беларускіх уладаў паступіў шэраг заяваў пратэсту з асуджэннем выканання смяротнага прысуду.

У інтэрвію тэлеканалу RT Лукашэнка заявіў: “Для мяне гэта была чарговая трагедыя ў маім жыцці. Больш за ўсё я суперажываю бацькам гэтых людзей, якім я дапамагчы не магу”. Пры гэтым ён сказаў, што не мог памілаваць аднаго з іх.

Нагадаем: прашэнне аб памілаванні падаваў Уладзіслаў Кавалёў, якому вынеслі смяротны прысуд за тое, што ён нібыта ведаў аб намерах Канавалава, але не паведаміў аб гэтым у праваахоўныя органы. 

“Гэта чыстая крымінальшчына. Пры тым катастрафічна крайняя крымінальшчына, даравання якой няма. Я думаю, так бы і ў Расіі зрабілі б, і ў іншых краінах”, — сказаў Лукашэнка.

Усе прэтэнзіі да аб’ектыўнасці працэсу і супярэчнасцяў у доказах віны абвінавачаных Лукашэнка абверг, заявіўшы: “усе працэдуры былі выкананы”.

Поделиться ссылкой: