“Прашу прызнаць Сяргея Каваленку невінаватым”

6

Адпаведныя заявы ён накіраваў у Вярхоўны суд Беларусі, а таксама на імя начальніка дэпартамента выканання пакаранняў МУС Беларусі Сяргею Працэнку.

У заявах Аляксандр Міхалевіч піша, што бел-чырвона-белы сцяг, які ў свой час  вывесіў на навагодняй елцы ў Віцебску Сяргей Каваленка, меў статус нацыянальнага. Зараз гэты сцяг у сваёй сімволіцы выкарыстоўваюць шэраг афіцыйна зарэгістраваных у Беларусі палітычных партый, у тым ліку і КХП-БНФ, сябрам якой з’яўляецца Сяргей Каваленка.

“Наша грамадства напалохана той сітуацыяй, якая склалася, і ніхто не хоча яе выпраўляць”, — напісана ў звароце Міхалевіча.–  Відавочна, Сяргей Каваленка вырашыў бяспечным спосабам у стане крайняй неабходнасці прадэманстраваць, што ў краіне парушана Канстытуцыя. А менавіта, артыкулам 33 Канстытуцыі кожнаму гарантуецца свабода меркаванняў, перакананняў і іх свабоднае выказванне. Зараз па судоваму рашэнню, якое было вынесена ў дачыненні да Каваленкі атрымліваецца, што артыкул 33 Канстытуцыі не дзейнічае на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь?

Для ўсталявання гэтага факта Каваленка скарыстаўся навагодняй традыцыяй і размясціў нацыянальны сцяг у якасці ўпрыгожвання”.

Сваю заяву, накіраваную ў Вярхоўны суд Беларусі, Аляксандр Міхалевіч заканчвае  наступным: “Прашу прызначыць новы разгляд справы Сяргея Каваленкі і прызнаць яго невінаватым. Прыняць тэрмінова іншыя меры для абароны жыцця і здароўя Сяргея Каваленкі на перыяд перагляду яго справы. Лічу, калі вызваліць яго з-пад варты на час разгляду ягонай справы, гэта ўратуе яму жыццё”.

Поделиться ссылкой:


Мы есть в Telegram!
Подписывайтесь на наш канал «Народная Воля» в Telegram!