Вось што распавёў “Народнай Волі” адзін з заяўнікаў акцыі Віктар Івашкевіч: “Гарадскія ўлады дазволілі збор удзельнікаў акцыі у 13.30 на пляцоўцы ля Акадэміі навук. Адтуль па ходніках людзі пойдуць на плошчу Бангалор, дзе ў 15.00 распачнецца мітынг. Асабліва адзначу – падчас правядзення мерапрыемства Мінгарвыканкам афіцыйна дазволіў выкарыстоўваць нацыянальную сімволіку – бел-чырвона-белыя сцягі і герб “Пагоня”.

Сёння вечарам адбудзецца пашыранае пасяджэнне аргкамітэта па правядзенні Дня Волі, у якім возьмуць удзел прадстаўнікі палітычных партый і грамадскасці. Заўтра ў Мінску пройдзе прэс-канферэнцыя, на якой будзе агалошаны канчатковы фармат і лозунгі, пад якім пройдуць шэсце і мітынг.

Дзень Волі дазволілі афіцыйна

Поделиться ссылкой: