Аддаць кватэру дзяржаве за пажыццёвы догляд пагаджаецца ўсяго адзін чалавек

2

У астатніх 24-х жадаючых хутка знайшліся сваякі.

Дакументы гэтага адзінага пенсіянера разглядаюць ужо месяц!

А яшчэ летась было 24 жадаючыя аддаць сваю кватэру дзяржаве за поўны догляд, але “яны адмовіліся, знайшліся сваякі”.

Пенсіянерам прапануюць пажыццёвы догляд узамен на іх жытло. Да канца жыцця ён будзе знаходзіцца дома. Пералік паслуг залежыць ад кошту кватэры або дома.

“І ёсць рэнтная выплата ад 1 да 3 базавых велічыняў. І аплата камунальных паслуг, калі неабходна — аплата рамонту”, — агучваюць Еўрарадыё ўмовы рэнты для пенсіянераў у Камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама.

Бясплатна будзе прыходзіць сацыяльны работнік, 5 разоў на тыдзень: сходзіць у краму, калі трэба — дапаможа памыцца, прыбярэ кватэру.

“Калі манікюр ці педыкюр, то гэта ўжо платна”, — кажуць у Мінгарвыканкаме.

Ад 35 да 105 тысяч у месяц (з 1 красавіка — ад 100 да 300 тысяч рублёў). Каб такія выплаты кампенсавалі чалавеку кошт аднапакаёвай кватэры, трэба дажыць да… 350 гадоў (а пасля павышэння базавай — да 135)!

Іншы варыянт: пенсіянера селяць у інтэрнат, захоўваюць пенсію і даюць да 300 тысяч, кватэра адразу пераходзіць дзяржаве. Пры гэтым пражыванне ў інтэрнаце для пенсіянераў “Світанак” каштуе ў 1,5 разы больш за сярэднюю пенсію (1,2 мільёна).

“У студзені інтэрнат каштаваў 1,7 мільёна за аднаго чалавека. Але аплата штомесяц мяняецца, расце. Цяпер у нас жыве 69 чалавек”, — гаворыць супрацоўнік інтэрната “Світанак”.

Фота: tdusts.nfshost.com


Няма запісаў для адлюстравання