У мінулым годзе Беларусь адзначыла 20-годдзе аднаўлення незалежнасці. 25 жніўня 1991 года пазачарговая V сесія Вярхоўнага Савета БССР 12-га склікання надала сілу закона Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі. Аднаўленне незалежнасці Васіль Быкаў лічыў у першую чаргу заслугай Беларускага Народнага Фронту і яго лідара Зянона Пазьняка. Які ўнёсак зрабіў у гэтую падзею кожны з дэпутатаў тагачаснай парламенцкай фракцыі БНФ, якая не перавышала 8% складу дэпутацкага корпусу? Хто з іншых дэпутатаў выказваў салідарнасць з памкненнямі “групы Пазьняка”? Як склаліся далейшыя лёсы народных абраннікаў? Што яны думаюць пра сённяшнюю сітуацыю ў Беларусі? Пра гэта пойдзе гаворка ў серыі спецыяльных публікацый пад агульнай рубрыкай “Гісторыя Беларусі ў асобах”. А першая, сённяшняя, як бы стварае для іх гістарычны фон. На пытанні аглядальніка “Народнай Волі” Марата ГАРАВОГА адказвае доктар гістарычных навук Захар ШЫБЕКА.

Чытайце ў папяровым нумары “Народнай Волі”.



Поделиться ссылкой: